?

Log in

No account? Create an account

July 1st, 2007

Дзень гораду

Увечары на пляцоўцы насупраць ДК “Хімвалакно” на канцэрце, арганізаваным МТС, “зажыгала” “Крамбабуля”. Калі Лявон Вольскі заўважыў, што тут “правільныя колеры”, нехта пачаў скандаваць “Жыве Беларусь!”

 

У гэты ж час на канцэрце ад Velcom’у на Савецкай Гандлёвай плошчы “хэдлайнэрамі” былі Падольская з Прасьняковым, паслухаць якіх прыйшлі прыкладна 20 тысяч магілёўцаў.

 

А ўдзень на Першамайскай быў сьвяточны парад:


Шаноўнае спадарства!
6 ліпеня ў Магілёве будзе сьвяткавацца 125-годдзе нашага песьняра Янкі Купалы. Прыкладна з 13.00 па маршруце “пл. Арджанікідзе – Чыгуначны вакзал” будзе курсіраваць сьвяточны тралейбус. Запрашаем усіх, хто хоча паўдзельнічаць у акцыі ў якасьці выступоўцы ці ў якасьці гледача – запрашаем. Ад выступоўцаў чакаем дэклямацыі вершаў Янкі Купалы, беларускія песьні, тэатралізаваныя выступы. Далучайцеся!