baciukou (ex_baciukou) wrote in mahiliou,
baciukou
ex_baciukou
mahiliou

МАЛЫНІЧ-МАЛІЦКІ МЕЧЫСЛАЎ

"Нарадзіўся ў 1888 г. Шляхціч. У 1908 г. паступіў у Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю. 9 красавіка 1929 г. прызначаны першым пробашчам парафіі ў Моньках. Да яго першых абавязкаў належала будоўля парафіяльнага касцёла, які мусіў стаяць на ахвяраванай жыхарамі зямлі. Усяго было ахвяравана 20,23 га зямлі, на якой пазней быў размешчаны і цвінтар. Будоўля была пачата ў 1916 г., а 13 чэрвеня 1931 г. касцёл быў асвечаны. У 1944 г. пераведзены віленскім біскупам Яблжыкоўскім з Бераставіцы ў Магілёў, дзе заняў пасаду пробашча кафедральнага касцёла. Восенню 1944 г. арыштаваны. Пасля вызвалення пасяліўся ў 1954 г. у Слуцку, дзе, так і не атрымаўшы дазвол на рэгістрацыю, праводзіў набажэнствы ў адным з пакояў свайго дома. Яшчэ ў ссылцы ўсталяваў сувязі з членамі касцёльных камітэтаў Магілёва і Бабруйска, меў з імі перапіску, абнадзейваў хуткім вяртаннем на Магілёўшчыну. Малыніч характарызаваўся ўладамі як «махровый ярый реакционист, ватиканец, тонкий аферист и пройдоха, фанатик католицизма, ненавидящий Советский строй и коммунистическое мировоззрение». 26 кастрычніка 1956 г. упаўнаважаны па справах рэлігійных культаў К.Вярбіцкі выклікаў Малыніча, каб растлумачыць яму заканадаўства аб рэлігійных культах. На што Малыніч заявіў, што, нягледзячы ні на што і ня лічачыся ані з чым, да канца сваіх дзён ён будзе праводзіць ускладзеную на яго місію па падтрымцы і прапаведванні рэлігіі. Малыніч атрымаў рашучае папярэджанне не праводзіць у Магілёўскай вобласці рэлігійную дзейнасць і не з’яўляцца на тэрыторыі вобласці па гэтых пытаннях. Малыніча гэта не напалохала, ужо 5 лютага 1957 г. ён ізноў прыехаў у Магілёў і быў затрыманы органамі міліцыі на чыгуначнай станцыі. У яго былі канфіскаваны свечкі і тэксты малітваў, раздрукаваныя на машынцы. Перад Вялікаднём Малыніч ізноў прыехаў у Магілёў, каб адслужыць Імшу і асвяціць соль, якая потым разводзілася вадой і выкарыстоўвалася вернікамі для асвячэння вялікоднай ежы. Уладамі адзначалася высокая яўка вернікаў, а таксама прысутнасць матак з дзецьмі і моладзі. Вярбіцкім неаднойчы ставілася пытанне перад Саветам па справах рэлігійных культаў пры Савеце Міністраў СССР каб Малыніча «або зарэгістраваць у які-небудзь касцёл у заходніх абласцях, або прыняць меры па яго ізаляцыі». Малыніч не спыняў спроб законна замацавацца ў Магілёве. Спачатку ён атрымаў часовую прапіску, пасля чаго стаў прыязджаць часцей. Потым 22 верасня 1958 г. аформіў куплю ў Юліі Сцяпанавай палову домаўладання за 8000 руб. Дамова была зарэгістравана ў бюро тэхнічнай інвентарызацыі. У хаце быў усталяваны алтар, праводзіліся набажэнствы. Улады гэтым былі вельмі занепакоены і шукалі юрыдычныя падставы для апратэставання дагавору куплі-продажу праз суд. Адной з прычын скасавання дагавору было тое, што ксёндз знаходзіўся працяглы час у зняволенні, таму ў яго «не магло быць 8000 руб. для такой пакупкі». Абласны суд 25 сакавіка 1959 г. прызнаў дагавор куплі-продажу несапраўдным. У другой палове 1960 г. Малыніч быў затрыманы ў Асіповічах, пасля ў Магілёве і высланы за межы Магілёўскай вобласці. На працягу 60-х гг. Малыніч таемна прыязджаў у Гомель, Жлобін, Бабруйск, Грушаўку, Магілёў, Светлагорск, хрысціў, вянчаў, адпяваў. У апошнія гады жыцця ксёндз Малыніч яўна не пераследаваўся. Памёр у 1969 г., маючы 82 гады."

Цікава, ці памятаюць яго ў Магілёве?
Інфармацыя ад А.Белага

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic
    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments