tumash (tumash) wrote in mahiliou,
tumash
tumash
mahiliou

08.05.2007 Акцыя супраць адмены льготаў

Cёньня а 18.00 на Савецкай пл. павінна адбыцца акцыя пратэсту супраць адмены льготаў. Падкрэсьліваецца: акцыя носіць непалітычны характар, а сацыяльны.


18.10 Людзі працягваюць зьбірацца. Чакаюць сканчэньня дажджу. На гэты момант 30-40 чалавек сабралося каля рэстарацыі "Брава-піца". 2 "козлікі" зялёнага колеру знаходзяцца каля краязнаўчага музэя, 4 амапаўцы - з удзельнікамі.

18.20 Удзельнікі акцыі рушылі да "вечнага агня". Удзельнікаў больш за 50.

18.21 Амапаўцы перагарадзілі дарогу удзельнікам. Ля самога вечнага агню - будаўнікі, якія завяршаюць рамонтныя працы.

18.24 Далучыліся новыя студэнты. Удзельнікі ствараюць ланцуг, кожны трымае па адной літары. Утвараецца надпіс "Куда идут наши льготы?". Міліцыіянтаў у форме - каля 7 чалавек.
Photo Sharing and Video Hosting at Photobucket


18.30 Па пэрымэтры плошчы зьбіраюцца мінакі, якія зацікавіліся акцыяй, назіраюць.

Photo Sharing and Video Hosting at Photobucket


Photo Sharing and Video Hosting at Photobucket


18.33 Да удзельнікаў падышоў "галоўны" міліцыянт. Вядзе размову з удзельнікамі. Побач зь ім знаходзяцца 5 АМАПаўцаў. Ля рэстарацыі "Брава-піца" - яшчэ каля 5.

18.35 Літары згарнулі.

18.37 Ля Палацу Шлюбаў быў заўважаны апэратар у цывільным. Удзельнікі акцыі, каля 10 чалавек, падышлі да яго. Пачалі фатаграфаваць і фатаграфавацца на ягоным фоне, пазіраваць перад камэрай.
Людзі пакуль застаюцца на плошчы.

18.43 Удзельнікі акцыі пакідаюць плошчу.
Photo Sharing and Video Hosting at Photobucket


18.50 Прыкладна 40 удзельнікаў рухаюцца па вул. Ленінскай. Каля крамы "Саюздруку" яны зноў паспрабавалі ўтварыць ланцуг і надпіс "Куда идут наши льготы?", але па нейкіх прычынах гэта ў іх не атымалася.

18.55 Каля другога корпусу МДУ імя Куляшова (вул. Ленінская) удзельнікі пачалі скандаваць "Жыве Беларусь!", "Льготы! Льготы!"

18.58 Удзельнікі спыніліся на пл. Зорак (каля кінатэатра "Радзіма"). Міліцыянтаў - больш за 10, ёсьць АМАПаўцы, ёсьць чалавек у цывільным з камэрай.

19.07 Каля 20-30 ўдзельнікаў працягваюць знаходзіцца на пл. Зорак. АМАПаўцы пакінулі плошчу, каля 15 міліцыянтаў застаюцца на плошчы. Некалькі міліцыянтаў падышлі да ўдзельнікаў, адбываеццца размова паміж імі.

19.12 Удзельнікі сабраліся каля помніка Зорніку, пачалі сьпяваць "Тры чарапахі", ёсьць чалавек з гітарай.

19.17 Колькасць удзельнікаў змяншаецца.

19.30 Большасьць удзельнікаў разышліся. На плошчы застаецца некалькі чалавек і міліцыянтаў.
Tags: палітыка
Subscribe

  • Дэпутат-хабарнік

    Пракуратура Магілёўскай вобласьці вінаваціць былога кіраўніка бабруйскай інспэкцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Ўладзімера…

  • Малады Фронт заклікае моладзь не паліць і ня піць

    Магілёўскі Малады Фронт распачаў кампанію супраць продажу непаўналетнім алькагольных і тытунёвых вырабаў,-- паведамляе прэсавая служба арганізацыі.

  • Будаўнікі дамагліся заробку праз страйк

    Гадзінны папераджальны страйк сёньня правялі будаўнікі магілёўскай будаўнічага ўпраўленьня № 129. Нагодай, каб спыніць працу, сталася нявыплата…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic
    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments