Уласнае ([info]batsiukou) wrote in [info]mahiliou,

Беларускі клас

Сёння ў 17.30 адбудзецца сустрэча начальніка ўпраўлення адукацыі гарвыканкама С.Казлова з бацькамі, якія падавалі заявы на прыём іх дзяцей у клас з беларускай мовай навучання. Верагодны варыянт, што клас адкрыюць у школе №1.
Гэта пакуль уся афіцыйная інфармацыя, падрабязнасці пасля сустрэчы.

А цяпер неафіцыйна, як усё развівалася.
Сустрэчы з Казловым доўжацца ўжо пяць месяцаў. Падчас першай сустрэчы Сяргей Мікалаевіч прапанаваў усім ахвотным пісаць заяву ў гімназію №3 (што я і зрабіў). Рэальна бацькоў, гатовых аддаваць дзяцей у гэтым годзе, было двое - я і Зміцер Салаўёў. Але ў Зміцера дзяўчынка яшчэ можа год чакаць - ёй 6 будзе толькі ў верасні. Нашымі прапановамі былі: правядзенне апытання бацькоў у выпускных групах садкоў, у суботніх школах развіцця, інфармацыйная кампанія ў СМІ і газетах. Спачатку сп. Казлоў пагадзіўся толькі на апытанне ў школе развіцця пры гімназіі №3. Жаданне выявіў адзін чалавек (але з боку гэтага чалавека да заявы не дайшло справы. Пры гэтым, па словах дырэктара гімназіі, той чалавек, маці, вельмі актыўна выказвалася за беларускую класу, і не раз распытвала. Верагодна, адказы яе адахвоцілі). Потым усё ж было вырашана правесці апытанне ва ўсіх садках горада. Тут, трэба адзначыць, вельмі дзіўнай здалася работа ведамства, кіраванага сп. Казловым. Каб правесці апытанку мы мусілі ўзгадніць тэкст анкеты. Гэта заняло 2-3 тыдні, хоць сам тэкст быў гатовы назаўтра, а час ішоў. Людзі, з якімі мы мусілі ўзгадняць гэтую анкету, не разумелі яе сэнсу. Наогул яны думалі, што да іх прыедуць з Мінску, чамусці выкладчыкі з БДУ каб апытваць людзей на патрыятычныя матывы. Сама анкета нарэшце была зацверджаная, перададзеная ў гарвыканкам. І ўсё. Цішыня на месяц, на ўвесь май. Па словах сп. Казлова, апытанне потым было праведзенае, хоць ніякага пацвярджэння гэтым словам я знайсці не магу - не апытвалі ў садку, куды я вадзіў сына, не апытвалі ў садку ў Салаўёва, і нідзе, куды водзяць дзетак нашы сябры і суседзі. Сэнс анкеты быў менавіта ў ахопе людзей - там мы прапаноўвалі бацькам пакідаць свае кантакты.
Такім чынам, хутчэй за ўсё, анкетаванне калі і адбывалася, то альбо ў вельмі абмежаванай колькасці садкоў, альбо ў канцы чэрвеня-ліпені, калі там амаль няма дзяцей.
Інфармацыйная кампанія: ад самага пачатку на нашы прапановы сумесна пісаць артыкулы ў газеты, даваць аб'явы, кіраўнік аддзела адукацыі рэагаваў больш чым стрымана, лічачы, што дастаткова аб'явы на сайце "гарана", і іншых дробязяў (напрыклад, пытання ў "прамой лініі" адной з гарадскіх газет).
У сярэдзіне жніўня на стале ў сп. Казлова ляжала 2 заявы (акрамя маёй - мая ў гімназіі). Бацькі 3-га дзіцёнка (нажаль, не памятаю іх прозвішча) пры гэтым выказаліся супраць таго, каб аддаваць яго ў такую малалікую класу. Супраць гэтага выказаўся і я, памятаючы больш чым горкі вопыт падобнай групы ў дзіцячым садку.
Вось з гэтым усім зараз мы пойдзем на чарговую рабочую сустрэчу, сэнс якой, мякка кажучы, сумніўны.
Tags: мова

  • Post a new comment

    Error

  • 1 comments

[info]dalahlad

August 30 2010, 19:43:54 UTC 1 year ago

У Менску сёлета ў два першыя класы 23-яй беларускай гімназіі (40 месцаў) жадаючых было больш за 80. Адміністрацыя мела намер браць па прапісцы і ўсявобучу, ігнаруючы 28 беларускамоўных дзяцей, што выпусціліся з двух беларускіх садкоў і бацькі якіх за год папярэдзілі адміністрацыю пра сваё жаданне працягнуць навучанне ў знаёмым дзецям калектыве.
Пры актыўным змаганні бацькоў і вельмі непрыгожых паводзінах адміністрацыі набралі-такі 45 чалавек. Дзеці на ўступных выпрабаваннях у 1 клас чыталі, пісалі і ледзь не інтэгралы бралі па-беларуску. Некаторых не ўзялі (месца не хапіла).


Трымайцеся і не здавайцеся!
( http://dzietki.org - тут знойдзеце падтрымку)
Create an Account
Forgot your login or password?
Facebook Twitter More login options
English • Español • Deutsch • Русский…